«Змазванне колаў» дэзынфармацыяй: міграцыя і НАТА ў цэнтры ўвагі пракрамлёўскіх СМІ

Працягваецца сістэматычнае і цынічнае выкарыстанне мігрантаў у палітычных мэтах рэжымам Лукашэнкі, працягваюцца кампаніі па дэзінфармацыі і інфармацыйных маніпуляцыях. У той жа час, на фоне ўзмацнення вайсковага нарошчвання Расіі ўздоўж меж Украіны, пракрамлёўскія СМІ звяртаюцца да ўсё больш ваяўнічай рыторыкі, накіраванай супраць НАТА і Украіны.

Мы бачылі ў апошнія тыдні, як пракрамлёўскія СМІ (і афіцыйныя асобы) былі максімальна задзейнічаны ў цынічных спробах рэжыму Лукашэнкі выкарыстоўваць міграцыю ў сваіх мэтах — ад пастаяннай прысутнасці расійскіх СМІ, якія знаходзяцца пад кантролем улады, на беларускай мяжы да расійскага дэпутата, які крычыць на польскіх памежнікаў, што ЕС забярэ ў іх дзяцей і аддасць іх аднаполым парам.

Разам са сваімі беларускімі калегамі пракрамлёўскія СМІ як спрыялі, так і выкарыстоўвалі магчымасці для дыскрэдытацыі ЕС на міжнародным узроўні, ачарнення Польшчы і адцягнення ўвагі ад няўдалага становішча з правамі чалавека рэжыму Лукашэнкі. На гэтым тыдні гэтая тэндэнцыя захавалася поруч з дзейнасцю СМІ, якія з’яўляюцца крыніцай дэзінфармацыі, якія:

Такія дэзынфармацыйныя паведамленні не з’яўляюцца новымі; яны распаўсюджваюцца ў беларускіх і пракрамлёўскіх СМІ, кантраляваных дзяржавай, з канца лета 2021 г., пасля таго як Мінск задзейнічаў сваю схему па незаконным увозе мігрантаў за мяжу.

Аднак, як паказвае практыка, чым больш працяглая кампанія па распаўсюджванні дэзінфармацыі, тым большая верагоднасць экстрэмальных сітуацый. Гэта выявілася нядаўна, калі беларускія дзяржаўныя СМІ, а за імі і пракрамлёўскія, пачалі абвінавачваць Польшчу ў выкарыстанні хімічнай зброі і выліванні атручанай вады ў мігрантаў на мяжы.

Бясконцы паток дэзінфармацыі аб міграцыйнай сітуацыі на ўсходніх межах ЕС сведчыць аб тым, што інфармацыйныя маніпуляцыі з’яўляюцца ключавым элементам, які «змазвае колы» нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі і падмацоўвае яго спробы ўтрымаць уладу.

Эскалацыя рыторыкі наконт НАТА, Украіны

База даных EUvsDisinfo змяшчае больш за 1100 прыкладаў сцвярджэнняў пракрамлёўскай дэзінфармацыі аб НАТА, згодна з якімі гэты Альянс (і Захад у больш шырокім сэнсе) адначасова «правакуе» і «абкружае» Расію.

Нядаўна на фоне таго, што павялічваецца міжнародная заклапочанасць з нагоды нарошчвання рэсурсаў расійскай арміі ўздоўж украінскай мяжы, пракрамлёўскія СМІ абвастрылі такую рыторыку, сцвярджаючы, што НАТА з’яўляецца русафобскай і ўяўляе сабой пагрозу чалавецтву; што гэта была дэманстрацыя «правакацый» каля Крыма з выкарыстаннем гібрыдных баявых прылад у Чорным моры; і што гэта было парушэннем прынцыпаў асноватворнага акта «НАТА-Расія» (спойлер – гэта не так).

Разам з тым з’явіліся паведамленні, згодна з якімі ЗША прасоўваюць канфрантацыю Украіны і Еўропы з Расіяй і шукаюць нагоду для «маленькай вайны» чужымі рукамі, каб нібыта адцягнуць увагу ад яе палітыкі на Блізкім Усходзе і ў Паўднёвай Азіі. У той жа час Украіну працягвалі паказваць як бездапаможную ахвяру «на мяжы краху» і сталым агрэсарам, які спрабуе ўцягнуць Расію ў вайну.

Такія паведамленні нагадваюць крамлёўскую рыторыку ў пачатку гэтага года, калі Расія таксама сабрала вялікую колькасць войскаў і ваеннай тэхнікі каля Украіны. Гэта таксама ілюструе, як дэзінфармацыя выкарыстоўваецца для падтрымкі (або «зацямнення») ваеннай пазіцыі Расіі, не кажучы ўжо пра варожыя наземныя аперацыі.

Нарэшце, на гэтым тыдні расійскі адмірал у адстаўцы сцвярджаў, што патапленне расійскай падводнай лодкі «Курск», у выніку якога загінулі 118 маракоў, было выклікана суднам НАТА. Такія сцвярджэнні супярэчаць высновам расійскага ўласнага расследавання пасля аварыі ў 2000 годзе. Усё гэта сведчыць аб тым, што для пракрамлёўскіх СМІ і іх экспертаў факты падатлівыя і могуць быць змешчаны ў любую форму для задавальнення палітычных патрэб. І, відавочна, што выстаўленне НАТА і Захаду ў цэлым як ворагаў Расіі — гэта тое, што сёння трэба Крамлю.

Выпадкі дэзінфармацыі па тэме

ПРАВАВАЯ АГАВОРКА

База даных EUvsDisinfo складаецца з паведамленняў у міжнароднай інфармацыйнай прасторы, якія даюць няпоўнае, скажонае або ілжывае ўяўленне аб рэчаіснасці і распаўсюджваюць ключавыя пракрамлёўскія ідэі. Аднак гэта не абавязкова азначае, што адпаведнае выданне звязана з Крамлём ці ягоная рэдакцыя з'яўляецца пракрамлёўскай або што яно наўмысна імкнулася дэзінфармаваць сваю публіку. Публікацыі EUvsDisinfo не адлюстроўваюць афіцыйную пазіцыю ЕС, паколькі інфармацыя і выказаныя меркаванні заснаваныя на паведамленнях СМІ і аналізе аператыўнай групы East Stratcom.

    %s

      ПАДЗЯЛІЦЕСЯ З НАМІ СВАІМ ВОДГУКАМ

      Інфармацыя аб абароне даных *

        Subscribe to the Disinfo Review

        Your weekly update on pro-Kremlin disinformation

        Data Protection Information *

        The Disinformation Review is sent through Mailchimp.com. See Mailchimp’s privacy policy and find out more on how EEAS protects your personal data.

        🎵 Playlist